2 траўня 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім банкам прадказалі дэфолт праз пандэмію каранавіруса

4
Расейскім банкам прадказалі дэфолт праз пандэмію каранавіруса
Фота: Reuters

Найбліжэйшыя чатыры кварталы яны знаходзяцца ў зоне рызыкі.

У 2020 годзе да 35 банкаў у Расеі могуць абвясціць дэфолт і пазбавіцца ліцэнзіі. Са звестак аналітыкаў рэйтынгавага агенцтва «Экспэрт РА», якіх цытуе РІА «Нововсті», на аднаўленне прыбытку банкаў сыдзе не менш за 12 месяцаў.

«Да 35 крэдытных арганізацый (9,3 адсотка разліковай базы індэкса) на гарызонце найбліжэйшых чатырох кварталаў знаходзяцца ў зоне падвышанай рызыкі», - гаворыцца ў паведамленні.

У банкаўскім сектары таксама не назіраецца паляпшэнняў ці хаця б кропкавага падвышэння ўстойлівасці гістарычна найбольш уразлівых да стрэсаў крэдытных арганізацый, мяркуюць экспэрты.

Банк Расеі ў 2018 годзе адклікаў ліцэнзіі ў 57 крэдытных арганізацый, у 2019 годзе іх пазбавілася 28 банкаў. У трэцім квартале гэтага года ліцэнзіі адклікалі ў трох крэдытных арганізацый, яшчэ ў шасці банкаў ліцэнзія была адкліканая паводле пастановы акцыянераў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках