2 траўня 2024, Чацвер, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці аўтазлодзей залез у танаваны бусік з АМАПам

19
У Берасці аўтазлодзей залез у танаваны бусік з АМАПам

Незвычайны выпадак.

Як паведамляе МУС, раней судзімы за крадзяжы 43-гадовы берасцеец увечары пайшоў па дваровых паркоўках. Там ён падыходзіў да аўтамабіляў і тузаў за ручкі дзвярэй. Выявіўшы незачыненыя BMW, ён залез у салон і дастаў акуляры, ФМ-мадулятар, флэшку.

Затым мужчына працягнуў абследаваць транспарт на паркоўцы. Увагу мужчыны прыцягнуў мікрааўтобус. Ён тузануў за ручку, адкрыў пасажырскія дзверы і выявіў у салоне супрацоўнікаў АМАПа.

Мужчына не разгубіўся і сказаў, што проста памыліўся аўтамабілем. Сілавікі таксама не разгубіліся - і затрымалі візіцёра.

Можна толькі ўявіць, як здзівіліся ў райаддзеле міліцыі такому затрыманаму. Пры сабе ў мужчыны выявілі скрадзенае. Рэчы вярнулі гаспадыні на наступны дзень.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках