2 траўня 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыметнік «беларускі» – у намінантах на «слова года» ад Оксфардскага слоўніка

22
Прыметнік «беларускі» – у намінантах на «слова года» ад Оксфардскага слоўніка

Яно стала адным з самых ужывальных сёлета.

Оксфардскі слоўнік ангельскай мовы не змог выбраць толькі адно слова 2020 года.

Замест гэтага яны апублікавалі шэраг паняццяў, якія найбольш поўна апісваюць гэты час.

Адзначаецца, што вясной у спіс агульнаўжывальных словаў трапілі звязаныя з пандэміяй: «каранавірус», COVID, COVID-19, «пандэмія», «эпідэмія», «сацыяльная дыстанцыя», «фізічная дыстанцыя», «локдаўн», «дыстанцыйная праца» і гэтак далей.

Акрамя таго, у слоўнік сярод іншых патрапілі словы «імпічмент», «лясны пажар» і прыметнік «беларускі».

Cлоўнік адзначыў, што паўстанне беларускага народа супраць Лукашэнкі звярнула сусветную ўвагу да падзеяў у Беларусі.

Адзначым, што мэтай акцыі «Слова года» з'яўляецца вызначэнне настрою або заклапочанасці ў грамадстве ў адыходным годзе, а таксама выяўленне самых актуальных, значных і папулярных выразаў. Выбірае слова года або экспертнае журы канкрэтнай арганізацыі, або сацыялагічныя службы з дапамогай апытання грамадскай думкі

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках