2 траўня 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву паводле гуманітарных прычын дазволілі ўехаць больш чым 600 беларусам

5
У Літву паводле гуманітарных прычын дазволілі ўехаць больш чым 600 беларусам

Больш за 200 чалавек ужо знаходзяцца ў балтыйскай краіне.

У Літву паводле асаблівых гуманітарных прычын дазволена прыбыць 653 беларускім грамадзянам, паведамляе delfi.lt. Гэта выключэнне выкарыстоўваецца з 11 верасня. З гэтых асобаў 246 ужо ў Літве, 53 папрасілі прытулку.

Такі дазвол міністра ўнутраных спраў выдаецца на падставе матываванай прапановы Міністэрства замежных спраў аб прыездзе замежніка ў Літву паводле асаблівых гуманітарных прычын, палітычных абставін або іншых пагроз. Дазволы выдаюцца пацярпелым ад рэжыму і рэпрэсій грамадзянам Беларусі, актыўным прадстаўнікам апазіцыі.

«Пратэсты ў Беларусі не супакойваюцца ўжо чатыры месяцы, усё больш людзей хочуць прыбыць у Літву, і расце колькасць тых, хто просіць прытулку. Мы ўвесь час забяспечваем зладжаны працэс выдачы дазволаў з тым, каб у людзей не было перашкод прыбыць туды, дзе яны адчуваюць сябе ў большай бяспецы», - адзначыла часовы міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене.

Грамадзяне Беларусі, якія жадаюць прыехаць у Літву паводле асаблівых гуманітарных прычын, павінны звяртацца ў амбасаду Літвы ў Беларусі і даць інфармацыю, якая пацвярджае наяўнасць адмысловых гуманітарных прычын.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках