2 траўня 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія «Іскандэры» выявіліся бескарыснымі ў карабахскім канфлікце

Расейскія «Іскандэры» выявіліся бескарыснымі ў карабахскім канфлікце

Ніводная з ракет не патрапіла ў цэль праз вялікае адхіленне.

Карабахская вайна стала яшчэ адной дэманстрацыяй рэальнай якасці сучасных расейскіх сістэм ад установак СПА С-300, да тактычных ракет «Іскандэр», піша sprotyv.info.

Нягледзячы на ўсе заявы пра тое, што «Іскандэр» з'яўляецца высокадакладнай зброяй, выявілася, што ў час вайны ў Карабаху - тактычны ракетны комплекс выкарыстоўваўся неаднаразова, прычым, нягледзячы на тое, што ніводную з выпушчаных ракет азербайджанскія сістэмы СПА не змаглі нейтралізаваць - ніводная з іх так і не змагла ўразіць намечаныя цэлі проста з той прычыны, што яны моцна (часам на кіламетры) адхіляліся ад разліковай траекторыі пасля запуску.

Так, напрыклад, выпушчаная тактычная ракета павінна была ўразіць цэль на тэрыторыі аэрапорта Гянджа, але памылілася на 6 кіламетраў і выбухнула ў жылых кварталах цэнтра другога па велічыні горада Азербайджана.

Вядома, што Арменія актыўна выкарыстала супраць Азербайджана тактычныя ракеты «Кропка-У», «Эльбрус» і «Іскандэр». Найбольшыя разбурэнні былі прычыненыя распрацаваным яшчэ ў СССР «Эльбрусам», які ўдарыў па тэрыторыі горада Гянджы.

Паводле крыніцаў у міністэрстве абароны Азербайджана, армянскае войска чатыры разы выкарыстала «Іскандэры» для нанясення ўдараў па тэрыторыі Азербайджана цягам 45 дзён баявых дзеянняў у Карабаху, але ніводная з ракет не ўразіла цэль праз вялікае адхіленне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках