2 траўня 2024, Чацвер, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску камунальнікам, якія зафарбоўваюць графіці, нагадалі аб карме

5
У Віцебску камунальнікам, якія зафарбоўваюць графіці, нагадалі аб карме
Фотa: Глеб Каштанаў

Фотафакт.

Памятаеце графіці, прысвечанае Ніне Багінскай на сцяне прыватнага дома ў Віцебску, якое праіснавала 48 гадзін, пакуль яго не зафарбавалі? Аўтар працы – мастак Глеб Каштанаў - стварыў на яго месцы новы малюнак. На гэты раз - пра карму для камунальнікаў, паведамляе tut.by.

Фотa: Глеб Каштанаў
Фотa: Глеб Каштанаў

- У гэтай працы я пераключыўся на тэму філасофіі (чалавеку вяртаецца ўсё, што ён зрабіў - і дрэннае, і добрае) і гумару. Цяпер такі час, што хочацца, каб малюнак дастаўляў пазітыў і існаваў доўга, - распавёў Глеб Каштанаў.

Нагадаем, у пачатку кастрычніка віцебскі мастак Глеб Каштанаў зрабіў рэмейк карціны Марка Шагала «Прагулка» - з вядомай менскай актывісткай Нінай Багінскай. Новая версія шагалаўскай працы з'явілася на сцяне будынка на вуліцы 4-й Чкалава, 7. Гэта прыватная тэрыторыя: дом належыць бацьку мастака.

Мурал праіснаваў 48 гадзін: паверх графіці камунальнікі нанеслі шэрую фарбу. Частку працы - партрэт Ніны Багінскай - Глеб Каштанаў усё ж аднавіў. Аднак працаўнікі ЖКГ зноў прыйшлі і знішчылі малюнак.

Фотa: Глеб Каштанаў
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках