19 сакавiка 2024, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы Баскава і Эйсмант: верхаводу бандытаў заняло мову

58
Перамовы Баскава і Эйсмант: верхаводу бандытаў заняло мову

Зліў стаў вялікай нечаканасцю.

У канцы мінулага тыдня Лукашэнка паабяцаў пасля выходных пракаментаваць злівы тэлефонных размоў, на якіх гучаць галасы людзей, вельмі падобныя да галасоў Дзмітрыя Баскава, Наталлі Эйсмант і Дзмітрыя Шакуты.

Чаму Лукашэнка дагэтуль не выканаў абяцанне?

Палітычны дзеяч Віктар Карняенка ў каментары udf.by адзначыў, што Лукашэнка, нягледзячы на сваё абяцанне, маўчыць, бо яму «няма чаго сказаць».

«Было бачна, што для яго зліў стаў вялікай нечаканасцю. Чалавеку мову заняло. У Лукашэнкі распаўсюджаная практыка заявіць: пачакайце, пачакайце, я вам потым такое скажу, што вы здзівіцеся. Але працяг у яго атрымліваецца вельмі рэдка, калі не сказаць, што ніколі», - адзначыў Карняенка.

У сапраўднасці апублікаваных тэлефонных размоў ён не сумняваецца.

«Дзе ў такім выпадку абгрунтаваныя зняпраўджванні, ды і наогул зняпраўджванні з боку названых людзей? Пакуль чутнае толькі мармытанне: мы за гуманізм», - сказаў Карняенка.

Хто мог аддаць каманду на стварэнне групы з вельмі вядомых людзей, якая пад прыкрыццём высокапастаўленых сілавікоў ездзіла па менскім дварах?

«Лукашэнка казаў пра магчымасць стварэння народных дружын. Але думаю, ахвотных удзельнічаць у такіх ганебных справах не знайшлося. Таму давялося падключаць прэс-сакратарку прэзідэнта, кіраўніка Федэрацыі хакея і ставіць на ахову намесніка міністра МУС. А хто прыняў такую пастанову - той, хто сказаў, што будзе ствараць народныя дружыны», - мяркуе Карняенка.

Ён уважае за пацвярджэнне версіі аб тым, што працу групы курыравала кіраўніцтва краіны, заявай МУС аб шпіталізацыі Рамана Бандарэнка: нібыта «неабыякавыя грамадзяне» пабіліся з іншымі.

«А калі і так, то дзе крымінальная справа? Дзе затрыманне вінаватых? Але грэх не схаваеш у мех», - сказаў Карняенка.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках