18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары прэзідэнта ЗША: сталі вядомыя вынікі галасавання на першым участку

6
Выбары прэзідэнта ЗША: сталі вядомыя вынікі галасавання на першым участку

Галасаванне ў штаце Нью-Гэмпшыр дало старт выбарам.

Сталі вядомыя вынікі галасавання ў невялікім горадзе Дыксвіл-Нотч штата Нью-Гэмпшыр, які адкрыў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, паведамляе nv.ua.

Як паведамляе CNN, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн атрымаў у Дыксвіл-Нотч пяць галасоў, а дзейны прэзідэнт Дональд Трамп - нуль.

Галасаванне закончылася ўжо праз некалькі хвілін пасля пачатку, столькі ж працягвалася апрацоўка бюлетэняў.

Традыцыйна, у гэтым населеным пункце грамадзяне маюць права прагаласаваць прыкладна апоўначы па мясцовым часе, то бок, за некалькі гадзін да адкрыцця участкаў у іншых частках ЗША.

3 лістапада ў ЗША праходзяць прэзідэнцкія выбары. У 2020 годзе галоўнымі прэтэндэнтамі на крэсла кіраўніка Белага дома з'яўляецца рэспубліканец Дональд Трамп, дзейны кіраўнік дзяржавы, і дэмакрат Джо Байдэн, у мінулым сенатар і віцэ-прэзідэнт у часы кіравання Барака Абамы.

Пры гэтым больш за 95 мільёнаў чалавек ужо прагаласавалі датэрмінова.

З прагнозаў сацыёлагаў, у 2020 годзе ўсяго могуць прагаласаваць амаль 150 мільёнаў амерыканцаў - гэта амаль 65% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках