18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва спыніла пастаўкі электраэнэргіі з Беларусі

9
Літва спыніла пастаўкі электраэнэргіі з Беларусі
Фота: ТАСС

Пастанова была прынятая пасля ўключэння першага блока Астравецкай АЭС у беларускую энэргасістэму.

Першы энэргаблок БелАЭС уключаны ў аб'яднаную энэргасістэму краіны, паведамляе tut.by.

– У 12.03 турбагенератар першага энэргаблока Беларускай АЭС уключаны ў аб'яднаную энэргасістэму краіны, – удакладнілі ў Мінэнэрга.

Здача ў прамысловую эксплуатацыю першага энэргаблока Беларускай АЭС запланаваная паводле графіка на канец лютага 2021 года.

Delfi паведаміла, што пасля таго як на Беларускай АЭС пачалася выпрацоўка электраэнэргіі і гэтая электраэнэргія стала паступаць у агульную сістэму, Літва спыніла набыццё электраэнэргіі.

Кампанія Litgrid, у рамках «антыастравецкага» закона, з аўторка вызначыла нулявую праходнасць для камерцыйнай плыні электраэнэргіі з Беларусі. «У цэнтры кіравання сістэмамі кампаніі Litgrid 3 лістапада, у 11.06. Былі зафіксаваныя звесткі, якія паказалі, што БелАЭС выпрацоўвае электраэнэргію, таму з 11.38. Была вызначаная нулявая праходнасць для камерцыйнай плыні электраэнэргіі з Беларусі», – сказана ў прэс-рэлізе кампаніі.

Яшчэ ў пачатку верасня краіны Балтыі дамовіліся, што пасля запуску АЭС у Астраўцы спыняць набыццё электраэнэргіі ў Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках