У ЗША датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 100 мільёнаў выбарнікаў
4- 3.11.2020, 18:10
- 19,295
Гэтыя галасы складаюць больш за 47% ад агульнай колькасці выбарнікаў.
Рэкордныя больш чым 100 млн выбарнікаў датэрмінова прагаласавалі на выбарах прэзідэнта ЗША ў пачатку дня выбараў.
Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта паведамляе CNN.
Гэтыя галасы складаюць больш за 47% ад агульнай колькасці выбарнікаў. У 21 штатах і Вашынгтоне DC прагаласавалі ўжо больш за палову выбарнікаў.
Як мінімум у шасці штатах, напрыклад, Тэхасе, Гаваях, Невадзе, Вашынгтоне, Арызоне і Мантане, прыход ужо перавысіў агульны прыход на ўсеагульных выбарах 2016 года.
Яшчэ ў сямі штатах датэрмінова прагаласавалі блізу 90% ад колькасці выбарнікаў, якія агулам узялі ўдзел у галасаванні ў 2016 годзе. Гэта Паўночная Караліна, Арэгон, Каларада, Нью-Мексіка, Джорджыя, Фларыда і Тэнэсі.
У агульнанацыянальным вылічэнні, гэтыя больш за 100 млн бюлетэняў складаюць ужо 73% ад усяго прыходу на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.
Пры гэтым толькі крыху менш за палову выбарнікаў, якія прагаласавалі датэрмінова - з 16 штатаў, якія ўважаюцца за «ключавыя» ў вызначэнні пераможцы прэзідэнцкіх выбараў.
Значны рост галасоў, аддадзеных з дапамогай пошты і асабістага датэрміновага галасавання, тлумачаць, зрэшты, пандэміяй каранавіруса, якая забрала ў ЗША жыцці больш чым 230 000 чалавек.
Нагадаем, за дзень да выбараў колькасць тых, хто ўжо прагаласаваў датэрмінова, склала 95 млн.
Чакаецца, што вялікая колькасць прыхільнікаў Трампа-рэспубліканца асабіста з'явіцца на галасаванне ў дзень выбараў. Трамп неаднаразова крытыкаваў галасаванне праз пошту, заяўляючы, што праз яго можна фальсіфікаваць галасаванні, не падаўшы ніякіх доказаў сваіх слоў.
Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў артыкуле: Галасаванне праз пошту і «выбарнікі, якія ў роспачы»: малавядомыя правілы выбараў прэзідэнта ЗША.