18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая найгоршая ў свеце валюта

17
Названая найгоршая ў свеце валюта
ФОТА: MURAD SEZER/REUTERS

Падзенне курсу гэтай валюты выклікана шэрагам прычын.

Курс турэцкай валюты абнавіў рэкордны мінімум і дасягнуў 8,49 ліры за даляр. Інфляцыя ў краіне рэзка вырасла ў кастрычніку, піша Bloomberg.

У сувязі з гэтым выданне назвала ліру найгоршай валютай у свеце. Спажывецкія цэны ў мінулым месяцы выраслі ў краіне на 11,9 адсотка ў параўнанні з годам раней. Кошт прадуктаў падскочыў на 16,5 адсотка. Цэнтральны банк Турцыі ў канцы кастрычніка павысіў свой прагноз інфляцыі на канец гэтага года больш чым на тры працэнтныя пункты (да 12,1 працэнта).

Мінулы антырэкорд быў зафіксаваны 30 кастрычніка. Землятрус у Эгейскім моры каля Ізміра прывёў да абвальвання курса турэцкай валюты, даляр даходзіў да 8,34 ліры. Цяперашняе падзенне выклікана эканамічным крызісам, справакаваным каранавірусам, ростам беспрацоўя, а таксама палітычным канфліктам Турцыі і ЗША.

Цэнтрабанк краіны штодня выдаткоўвае па некалькі мільёнаў даляраў з золатавалютных рэзерваў для падтрымання курсу ліры, але пакуль такія меры не далі эфекту.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках