Оперная дзіва прысвячае канцэрты тым, хто змагаецца з рэжымам Лукашэнкі
10- 3.11.2020, 20:15
- 30,838
Салістка Вялікага тэатра Беларусі Маргарыта Ляўчук звольнілася з тэатра яшчэ да выбараў.
Чым займаецца ў выгнанні былая салістка Вялікага тэатра Беларусі Маргарыта Ляўчук? Які бізнэс пачала ў Албаніі ўдзельніца Плошчы-2010? Ці складана ўладкавацца на працу беларускаму навукоўцу ў Нямеччыне? Даведаемся ў праграме «Белорусский мир».
Салістка Вялікага тэатра Беларусі Маргарыта Ляўчук звольнілася з тэатра яшчэ да выбараў. На ўласнае жаданне. Нават падчас пандэміі оперная спявачка гастралюе па свеце. Цяпер яна выступае на сцэне Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета.
Відэа: «Белсат»
«Я наважыла, што кожны свой спектакль буду прысвячаць камусьці: першы спектакль я прысвяціла работнікам, другі - медыкам, трэці буду прысвячаць спартоўцам. Такім чынам я вырашыла выказаць падтрымку і словы падзякі ўсім беларусам», - распавядае оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.
Спецыяльна для гледачоў «Белсатa» оперная дзіва праводзіць экскурсію па літоўскаму нацыянальнаму тэатру оперы і балету і дзеліцца сваімі планамі:
«Далей у мяне плануюцца канцэрты і ў Латвіі, Эстоніі, можа, нават у Польшчы ў падтрымку беларусаў. [...] Наша краіна - Беларусь - даволі перспектыўная, я думаю, што ўсе беларускія не толькі оперныя спевакі, але і выканаўцы, мастакі з радасцю развівалі культуру ў нашай краіне. Калі мы пераможам, а мы пераможам, то шмат класных, цудоўных музыкаў вернецца ў краіну і нешта класнае мы разам зробім».