Навукоўцы развязалі загадку незвычайнага мозгу ў васьміногаў
2- 3.11.2020, 20:20
- 25,352
Васьмінога варта разглядаць як арганізм з адным «мозгам» і разумнымі канечнасцямі.
Навукоўцы Інстытута навукі і тэхналогій Акінавы высветлілі, як васьміног кантралюе свае восем канечнасцяў. Раней даследчыкі меркавалі, што кожная з іх мае свой «мозг». Высветлілася, што галаўны мозг малюска атрымлівае інфармацыю ад шчупальцаў, піша Phys.org.
Нервовая сістэма васьміногаў складаецца з паўмільярда нейронаў, дзве траціны якіх утрымліваюцца не ў галаўным мозгу, а ў целе і канечнасцях.
Паводле даследаванняў, шчупальцы выкарыстоўваюць мноства рэфлекторных петляў, якія дазваляюць ім дзейнічаць незалежна ад мозгу.
Навукоўцам удалося высветліць, што шчупальцы - не з'яўляюцца цалкам незалежнымі ад мозгу жывёлы. Васьмінога варта разглядаць як арганізм з адным «мозгам» і разумнымі канечнасцямі.
Эксперыменты паказалі, што васьміног, прасоўвае шчупальцы ў Y-вобразны лабірынт з двума адгалінаваннямі, здольны зразумець, дзе знаходзіцца ежа, нават калі не бачыць ні ежу, ні само шчупальца. Мала таго, жывёла запамінае і ў наступны раз прасоўвае канечнасць менавіта туды, дзе раней ляжала ежа. Гэта значыць, што паміж перыферычнай і цэнтральнай нервовай сістэмай адбываецца абмен інфармацыяй.
Таксама высветлілася, што канечнасці перадаюць і тактыльную інфармацыю. Васьміногі павольна абмацвалі адгалінаванні, адны з якіх былі гладкімі, а іншыя мелі шурпатую паверхню.