18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International звярнулася да сусветных урадаў праз сітуацыю ў Беларусі

22
Amnesty International звярнулася да сусветных урадаў праз сітуацыю ў Беларусі

Намеснік дырэктара арганізацыі заклікаў краіны свету адрэагаваць на рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя звярнулася да ўладаў Беларусі з патрабаваннем спыніць крымінальную справу ў дачыненні да сотняў затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту, якая адбылася ў гэтай краіне ў мінулую нядзелю, паведамляе «Голос Америки».

Адзначыўшы, што фігурантамі справы можа стаць звыш 200 мірных дэманстрантаў, намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў заявіў: «Беларускія ўлады відавочна баяцца свабоды мірных сходаў у краіне і зараз робяць з самай спробы ажыццяўлення гэтага права чалавека крымінальнае злачынства, спрабуючы прыцягнуць да адказнасці 231 затрыманага ўдзельніка пратэстаў. Пратэстоўцы назвалі свой нядзельны мітынг «Маршам супраць тэрору», цяпер улады падвяргаюць іх яшчэ большаму запалохванню».

«Афіцыйна называючы злачынцамі сотні ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі, беларускія ўлады дэманструюць глыбокае грэбаванне правамі чалавека і асноўнымі свабодамі. Гэтая крымінальная справа абсурдная і стварае небяспечны прэцэдэнт. Яго трэба неадкладна спыніць», - дадаў Крывашэеў.

«Мы заклікаем сусветныя ўрады адрэагаваць на рэпрэсіі і пагаршэнне несправядлівасць у Беларусі, аказаць ціск на ўлады краіны з тым, каб выкананне правоў чалавека было забяспечанае, а ўсе беларусы мелі б магчымасць свабодна карыстацца сваімі правамі і свабодамі без асцярогі рэпрэсій», - таксама заявіў намеснік дырэктара Amnesty International.

У панядзелак Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу паводле артыкула аб «арганізацыі або падрыхтоўцы мерапрыемстваў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі, злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў). Фігурантамі справы стаў 231 чалавек; усе гэтыя асобы былі затрыманыя падчас нядзельнай мірнай акцыі пратэсту ў Менску.

Паводле версіі следства, падазраваныя бралі ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі», у выніку якой была нанесеная шкода «гарадской інфраструктуры і аўтамабілю органаў унутраных спраў», а таксама «парушаны рух грамадскага транспарту і праца арганізацый».

Пасля пераважна мірных пратэстаў у нядзелю, падчас якіх мелі месца асобныя сутычкі паміж міліцыяй і дэманстрантамі, улады ў адказ арганізавалі кампанію масавых арыштаў, непрапарцыйна арыштаваўшы блізу 300 чалавек.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках