У Пецярбургу да прыезду Пуціна размясцілі «Панцирь-С1»
53- 3.11.2020, 20:43
- 41,197
Візіт прэзідэнта РФ у Санкт-Пецярбург паралізаваў увесь горад.
На тэрыторыю пасажырскага порта «Морской фасад» у Санкт-Пецярбургу даставілі самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК) наземнага і марскога базавання «Панцирь-С1». Пра гэта ў аўторак, 3 лістапада, паведамляе газета «Фонтанка».
Журналісты выдання выявілі накрыты маскіровачнай сеткай комплекс у порце.
Паводле звестак «Фонтанки», ЗРГК у Пецярбург прывезлі да прыезду ў горад прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які браў удзел у цырымоніі ўзняцця сцяга на дызель-электрычным ледаколе «Виктор Черномырдин».
Як паведамляе Znak.com, пецярбуржцу забаранілі шпацыраваць па Васільеўскім востраве праз Пуціна, у горадзе ўтварыліся коркі.