19 сакавiка 2024, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля ўвядзення эканамічных санкцый рэжым накрыецца медным тазам за 1-2 месяцы

34
Пасля ўвядзення эканамічных санкцый рэжым накрыецца медным тазам за 1-2 месяцы
Мікалай Статкевіч

Пасля канца дыктатуры ёсць шанец наладзіць нармальную эканоміку.

Адзін з лідараў беларускай апазіцыі, палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў да ўвядзення эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Тэкст ліста апублікавала ягоная жонка Марына Адамовіч.

«Перажываю за людзей на волі. Тым больш, што забіваць сталі і ў дварах.

Жорсткасць улады пазбаўляе нашу эканоміку датацый Захаду і абцяжарвае атрыманне датацый з Усходу. А без вонкавых датацый наша «ўнікальная мадэль» абрынецца праз паўгода.

Калі ж гвалт і забойствы не спыняцца, то Захад будзе вымушаны перайсці ад сімвалічных да рэальных эканамічных санкцый. Хаця пра еўрапейскіх палітыкаў і кажуць, што яны бязвольныя, але ж у іх ёсць грамадскае меркаванне і апазіцыя. А пры рэальных эканамічных санкцыях тут усё можа накрыцца медным тазам за 1-2 месяцы.

Шкада краіны і людзей. Аднак тут ці жах без канца, ці жахлівы канец «ўнікальнай мадэлі», пасля якога ёсць шанец наладзіць нармальную эканоміку.

Вось такі расклад атрымліваецца», - напісаў Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках