Рэгіёны Беларусі завінаваціліся мільярды
9- 4.11.2020, 9:10
- 21,154
Крызісная сітуацыя ў беларускай эканоміцы закранула практычна ўсе куткі краіны.
У Беларусі ёсць тэрыторыі, дзе неплацяжы ідуць на сотні мільёнаў. Неплацяжы ў эканоміцы дзеляцца на дзве вялікія катэгорыі - пратэрмінаваная крэдыторскія запазычанасці і пратэрміноўка за крэдыты і пазыкі. У першым выпадку прадпрыемствы не плацяць галоўным чынам сваім партнёрам з вытворчага ланцужку, у другім - у асноўным дзяржаве і банкам, пішуць banki24.by.
Кожны месяц справаздачы аб неплацяжах здаюць буйныя і сярэднія арганізацыі Беларусі. Статыстыка паступае са значнай затрымкай у часе. На сёння даступная інфармацыя на 1 верасня.
У Берасцейскай вобласці прадпрыемствы назапасілі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць на суму 732,1 млн BYN, а пратэрміноўка за крэдыты і пазыкі склала 329,8 млн BYN. Лідарамі паводле сумы таксічнай крэдыторскай запазычанасці ў рэгіёне сталі кампаніі Берасця (248,5 млн BYN) і Баранавічаў (93,4 млн BYN), а па праблемных крэдытах і пазыках - Маларыцкі раён (133,6 млн BYN).
У Маларыцкім раёне дзель пратэрмінаваных крэдытаў і пазык дасягнула аж 75,8%. Такая сітуацыя тлумачыцца праблемамі на СЗАТ «Кварцкрэйдапрам».
У Віцебскай вобласці памер пратэрміноўкі за крэдыторскую запазычансць склаў 653,8 млн BYN, за крэдыты і пазыкі - 168,1 млн BYN. У 2020 годзе велічыня праблемных пазык на Віцебшчыне прыкметна скарацілася. Але гэта тлумачыцца не падвышэннем эфектыўнасці працы бізнэсу, а прыняццем указа аб дзяржпадтрымцы АПК Віцебскай вобласці. «Дрэнныя» пазыкі аграрыяў часова перасталі быць такімі. Першыя месцы за пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць занялі кампаніі з Віцебска (189,1 млн BYN) і Аршанскага раёна (108,9 млн BYN), за «смеццевыя» крэдыты і пазыкі - прадпрыемствы Віцебска (88 млн BYN).
У Гомельскай вобласці сума пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці дасягнула 1,599 млрд BYN, пратэрміноўкі за крэдыты і пазыкі - 652,6 млн BYN. Лідары вобласці за праблемную крэдыторскую запазычанасць - Гомель (319,7 млн BYN), Жлобінскі (394 млн BYN) і Светлагорскі (204,6 млн BYN) раёны, паводле праблемных крэдытаў і пазык - Гомель (153,8 млн BYN) і Светлагорскі раён ( 128 млн BYN).
У Гарадзенскай вобласці пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала 575 млн BYN, пратэрмінаваныя крэдыты і пазыкі - 118,5 млн BYN. Паводле крэдыторскай запазычанасці лідарамі былі Гародня (102,2 млн BYN) і Лідскі раён (105,2 млн BYN), паводле крэдытаў і пазык - Лідскі раён (88,5 млн BYN).
У Менскай вобласці пратэрміноўка за крэдыторскую запазычанасць дасягнула 1,828 млрд BYN, за крэдыты і пазыках - 643,1 млн BYN. Больш за ўсё пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці назапасілі арганізацыі Барысаўскага (234 млн BYN) і Менскага (280 млн BYN) раёнаў, крэдытаў і пазык - у Барысаўскім раёне (210,8 млн BYN).
У Магілёўскай вобласці пратэрмінаваная крэдыторскія запазычанасці склалі 1,077 млрд BYN, пратэрмінаваныя крэдыты і пазыкі - 337,7 млн BYN. У Магілёве пратэрміноўка за крэдыторскія запазычанасці дасягнула 407,3 млн BYN, у Бабруйску - 109,8 млн BYN. Паводле таксічных крэдытаў і пазык у лідарах Магілёў (129,2 млн BYN).