Масква незадаволеная паводзінамі Лукашэнкі
33- 4.11.2020, 9:59
- 57,394
Узурпатар стаў для Крамля занадта таксічнай фігурай.
Пра гэта палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі піша ў сваім тэлеграм-канале.
- Масква падтрымлівае «ініцыятыву прэзідэнта Лукашэнкі» што да канстытуцыйнай рэформы. Пра гэта ў інтэрв'ю расейскаму выданню «Коммерсант» заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, - піша Аляксандр Класкоўскі. - Дык што ж атрымліваецца? Незалежныя аналітыкі столькі казалі, што беларускі кіраўнік стаў для Крамля занадта таксічнай фігурай, якую хочуць акуратна прыбраць, а тут Лукашэнку быццам даецца карт-бланш.
Напраўду Масква вядзе падвойную гульню. Нягледзячы на дыпламатычныя тырады Лаўрова, яна, гледзячч з шэрагу сімптомаў, незадаволеная паводзінамі Лукашэнкі, яго няздольнасцю справіцца з сітуацыяй, сапраўды разглядаюць яго як залішне таксічнага і не супраць яго замяніць.