Літва накіравала Беларусі ноту праз пуск БелАЭС
2- 4.11.2020, 14:03
- 19,148
Вільня мяркуе беларускую атамную станцыю небяспечнай.
МЗС Літвы накіравала МЗС Беларусі ноту, у якой заклікала спыніць пуск БелАЭС.
Вільня мяркуе беларускую атамную станцыю небяспечнай. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.
«Літва асуджае безадказныя дзеянні Беларусі, якія павялічваюць ядзерную і экалагічную пагрозы не толькі для самой Беларусі або Літвы, але і для ўсёй Еўропы», – гаворыцца ў ноце.
Вільня заклікала Менск спыніць увод станцыі ў эксплуатацыю, «пакуль не будуць забяспечаныя стандарты ядзернай бяспекі і экалагічныя патрабаванні».
Нагадаем, 3 лістапада ў аб’яднаную энэргасістэму Беларусі быў уключаны першы энэргаблок БелАЭС. У адказ Вільня заявіла пра спыненне набыцця электраэнэргіі ў Беларусі і яе пропуск у свае энэргасеткі. Сёння пра гэта заявіла і Латвія.
БелАЭС у Астраўцы будуецца паводле расейскага праекту, на будаўніцтва таксама быў выдадзены Расеяй экспартны крэдыт памерам 10 млрд даляраў. Міжурадавае пагадненне пра будаўніцтва станцыі прадугледжвае супрацоўніцтва ў праектаванні, будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю пад ключ двух энэргаблокаў АЭС.