18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі частку чалавечага арганізма, якой не страшны каранавірус

2
Навукоўцы назвалі частку чалавечага арганізма, якой не страшны каранавірус

Гэта дапаможа ў барацьбе з пандэміяй.

Вірус SARS-CoV-2 распаўсюджваецца галоўным чынам праз рэспіратарныя кроплі або дробныя часціцы, якія выкідаюцца з рота ці носа інфікаваных людзей, а затым ўдыхаюцца іншымі людзьмі, паведамляе Charter97.org са спасылкай на матэрыялы замежных СМІ.

Але гэта не адзіны спосаб распаўсюджвання віруса. Чалавек можа захварэць, калі закране штосьці з віруснымі часціцамі, а затым закране свой рот, нос або вочы. Але новае даследаванне кажа пра тое, што прынамсі частка вока можа быць устойлівай да SARS-CoV-2 - нават калі яна ўспрымальная да іншых відаў вірусаў.

Даследнікі з Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе выявілі, што рагавіца - празрысты купал у пярэдняй частцы вока, якая закрывае вясёлкавую абалонку і зрэнку - у эксперыментах паказала сябе ўстойлівай да каранавіруснай інфекцыі, хоць высновы з'яўляюцца толькі папярэднімі.

«Нашы вынікі не даводзяць, што ўсе рагавіцы ўстойлівыя. Але ўсе пратэставаныя намі рагавіцы донараў былі ўстойлівыя да новага каранавірусу. Усё яшчэ магчыма, што ў падгрупах людзей могуць быць рагавіцы, якія падтрымліваюць рост віруса, але ніводная з даследаваных намі рагавіц не падтрымлівала рост SARS-CoV-2», - кажа малекулярны мікрабіёлаг Джонатан Дж. Майнер.

У эксперыментах з выкарыстаннем тканкі рагавіцы ад 25 чалавек-донараў, а таксама рагавіцы мышэй, даследчыкі на іх тканкі вачэй нанеслі тры асобныя вірусы: SARS-CoV-2, вірус Зіка і вірус простага герпесу 1 (HSV-1).

У выпрабаваных эксплантатах рагавіцы чалавека (якія таксама змяшчалі некаторую тканку кан'юнктывы, мембрану, якая пакрывае астатнюю частку пярэдняй часткі вока), эксперымент паказаў, што герпес і вірус Зіка здольныя размнажацца ў тканцы, але тэсты не паказалі ніякіх прыкмет узнаўлення SARS-CoV-2.

«Нашы звесткі паказваюць, што новы каранавірус, відавочна, не можа пранікаць праз рагавіцу», - кажа старэйшы аўтар працы, афтальмолаг Раджэндра С. Аптэ.

Патэнцыйны малекулярны інгібітар вірусаў у вачах, які называецца інтэрферонам лямбда, быў здольны абмяжоўваць рост віруса HSV-1 і віруса Зіка ў рагавіцы чалавека, але блакаванне бялку, відавочна, не павялічвала здольнасць SARS-CoV-2 да рэплікацыі.

Даследчыкі мяркуюць, што ўстойлівасць рагавіцы чалавека да каранавіруса, «імаверна, рэгулюецца асобным антывірусным шляхам». Мы дагэтуль не ведаем, што гэта за шлях, і каманда кажа, што для пацверджання гэтых вынікаў неабходныя далейшыя даследаванні.

Іншымі словамі, медыцынскія работнікі не павінны адмаўляцца ад ахоўных акуляраў, і пакуль мы не даведаемся зваротнага, ніхто не павінен думаць, што каранавірус не можа трапіць у арганізм праз вочы, нягледзячы на супраціў рагавіцы.

«Важна паважаць тое, на што здольны гэты вірус, і ўжываць адпаведныя захады засцярогі», - кажа Майнер.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках