Выкладчыкі Акадэміі мастацтваў заступіліся за сваіх студэнтаў
3- 4.11.2020, 16:38
- 25,897
Відэафакт.
Выкладчыкі Акадэміі мастацтваў запісалі відэазварот у падтрымку студэнтаў, адлічаных з універсітэта за іх грамадзянскую пазіцыю, паведамляе «Радыё Свабода».
У кадры можна бачыць 14 чалавек, якія хорам і паасобку прамаўляюць:
Мы, выкладчыкі і супрацоўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, адкрыта выступаем супраць адлічэння студэнтаў. Мы ўважаем дзеянні адміністрацыі Акадэміі за незаконныя. Бо студэнты былі адлічаныя за сваю грамадзянскую пазіцыю, і ніякіх іншых прычын не было. Мы не разумеем і не прымаем ніякіх апраўданняў такім дзеянням і патрабуем аднаўлення адлічаных студэнтаў.
Выкладчыкі Акадэміі мастацтваў у відэазвароце запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў. «Мы лічым дзеяньні адміністрацыі акадэміі незаконнымі, бо студэнты былі адлічаны за сваю грамадзянскую пазыцыю, і ніякіх іншых прычын не было», — сказалі яны. https://t.co/DNvcx8Bh0Z pic.twitter.com/PxbSQs586C
— Радыё Свабода (@svaboda) November 4, 2020