Ва Украіну вярнуўся нацгвардзеец Маркіў, вызвалення якога дамагаўся Кіеў
3- 4.11.2020, 16:57
- 19,379
Італійскі суд цалкам апраўдаў украінскага вайскоўца.
Украінскі вайсковец Віталь Маркіў, якога ўчора апраўдаў міланскі суд, ужо сёння вярнуўся ва Украіну. Ён прыбыў самалётам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.
Абноўлена: на брыфінгу Маркіў сказаў, што разам з адвакатамі будуць чакаць канчатковага заключэння касацыі.
«Адказнасць павінны панесці людзі, якія спрабавалі зганьбаваць УСУ і ўкраінскі народ», - сказаў Маркіў.
Сваёй першай задачай ён назваў прадаўжэнне службы ва УСУ. Ён таксама сказаў, што плануе цяпер паехаць да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Нагадаем, 3 лістапада ўкраінскі вайсковец Нацыянальнай гвардыі Віталь Маркіў быў апраўданы апеляцыйным судом у Мілане. Марківа прызналі невінаватым у забойстве італійскага журналіста Андрэа Ракелі падчас баявых дзеянняў на Данбасе.
Раней італійскі суд прызнаў украінскага нацгвардзейца Марківа вінаватым у забойстве італійскага журналіста. Украінец быў прысуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі. Украінскі бок абскардзіў гэтую пастанову ў апеляцыйным судзе.