18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Еўразвяз узгадніў санкцыі супраць Лукашэнкі і яшчэ 14 беларускіх чыноўнікаў

46
СМІ: Еўразвяз узгадніў санкцыі супраць Лукашэнкі і яшчэ 14 беларускіх чыноўнікаў

Амбасадары далі «зялёнае святло» на замарожванне іх рахункаў.

Камітэт сталых прадстаўнікоў ЕЗ зацвердзіў пастанову ўвесці персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі ды яшчэ 14 чыноўнікаў рэжыму.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Джозвяк у Twitter.

«Амбасадары ЕЗ толькі далі «зялёнае святло» на замарожванне актываў і забарону выдачы віз для Лукашэнкі і яшчэ 14 беларусаў», - паведаміў журналіст.

З ягонай інфармацыі, пастанова будзе апублікаваная ў Афіцыйным часопісе ЕЗ у пятніцу. Тады яна і набудзе моц.

Нагадаем, 2 кастрычніка Еўрапейскі Звяз афіцыйна ўвёў санкцыі супраць 40 чыноўнікаў Беларусі, але ў санкцыйным спісе не было прозвішча Лукашэнкі.

Прычынай санкцый стала падаўленне масавых акцый пратэсту і фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта, якія адбыліся 9 жніўня.

ЕЗ спачатку наважыў не караць персанальна Лукашэнку, каб захаваць магчымасць урэгулявання палітычнага крызісу шляхам дыялогу.

Аднак ужо 12 кастрычніка ЕЗ пагадзіўся ўвесці санкцыі супраць Лукашэнкі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках