Bloomberg: Байдэн вырваўся ў лідары ў другім штаце, які вагаецца
9- 4.11.2020, 17:30
- 33,100
На коне - 16 галасоў выбарнікаў.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Джо Байдэн вырваўся ў лідары ў Мічыгане, адным са штатаў, якія вагаюцца. Як паведамляе Bloomberg, там падлічана 87 - 96% галасоў, піша РБК.
Цяпер у Байдэна 49,4% галасоў, у ягонага спаборніка, дзейнага прэзідэнта і кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа - 49,1%.
У Мічыгане разыгрываецца 16 галасоў выбарнікаў.
Байдэн пачаў імкліва скарачаць адставанне ад Трампа ў Мічыгане пасля таго, як былі падлічаныя вынікі галасавання ў буйных гарадах.
Да гэтага былы віцэ-прэзідэнт ЗША таксама перахапіў ініцыятыву ў Вісконсіне.
Адзначым, што найбольш імаверны шлях да перамогі для цяперашняга прэзідэнта ЗША ляжыць праз Пенсільванію - штат, які ён заваяваў у 2016 годзе. Калі ён пераможа там зноўку, то яму застанецца перамагчы ўсяго ў трох іншых штатах [з тых шасці, дзе яшчэ невядомы вынік гонкі], каб атрымаць 270 галасоў выбарнікаў. Калі ж Трамп не пераможа ў Пенсільваніі, то яму давядзецца перамагчы ў астатніх пяці.
Для Байдэна найбольш магчымы шлях да перамогі ляжыць праз Неваду і Вісконсін. Гэта штаты, дзе ўранку ў сераду ён утрымліваў невялікую перавагу, у той час як ішла праца над канчатковым падлікам галасоў. Калі Байдэн пераможа ў гэтых штатах, то для перамогі яму будзе дастаткова таксама перамагчы ў Джорджыі, Мічыгане або ў Пенсільваніі.