18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З БМЗ на знак пратэсту звольнілася ідэолаг

29
З БМЗ на знак пратэсту звольнілася ідэолаг
ФОТА: «СИЛЬНЫЕ НОВОСТИ»

Сняжана Пагодзіна салідарная са страйкоўцамі жлобінскага завода.

З БМЗ сыходзіць работніца ідэалагічнай службы БМЗ - карэспандэнтка газеты «Металург» Сняжана Пагодзіна. Сваю пастанову яна выказала ў форме заявы на звальненне ў сувязі з нязгодай кадравай палітыкай наймальніка, трактоўкай ідэалагічнай работы на прадпрыемстве, а таксама на знак салідарнасці з усімі звольненымі работнікамі паводле іх палітычных перакананняў, пішуць «Сильные новости».

- Няправільны я ідэолаг: адкрыта выказваю сваю грамадзянскую пазіцыю, перажываю за ўсіх пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў працаўнікоў, якія страйкуюць і, ой, Божухна, стаўлю падабайкі і каментую «апазіцыйную інфармацыю», - каментуе падзею Сняжана. - Але сваю грамадзянскую пазіцыю я мяняць не збіраюся, як і не збіраюся мірыцца з кадравай палітыкай наймальніка. Менавіта таму я напісала заяву на звальненне на знак салідарнасці з усімі пацярпелымі беларусамі за іх палітычныя перакананні.

Цяжка глядзець на ўсё, што адбываецца ў нашай краіне, але яшчэ цяжэй на гэта не глядзець. Гэты летаргічны сон павінен неўзабаве скончыцца, і мы ўсе прачнёмся ў новай і свабоднай Беларусі! Веру!

«Я веру, што ўсе нашы ахвяры не марныя, я веру, што ўжо зусім хутка мы зможам смела і адкрыта пісаць праўду, я веру, што ў нашай краіне запануюць мір і справядлівасць. Жыве Беларусь!» - так заканчвае свой відэазварот журналістка БМЗ.

Нагадаем, першы працоўны БМЗ Сяргей Анісімаў, які адкрыта заявіў пра сваю пазіцыю, быў звольнены на наступны ж дзень. Услед за ім да страйку далучыліся яшчэ шэсць чалавек, усе яны ўжо пазбавіліся працы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках