«Ніводзін сябра незалежнага прафзвязу не паедзе на «Гродна Азот» як штрэйкбрэхер»
4- 4.11.2020, 18:25
- 29,662
Свабодныя працаўнікі «Нафтану» звярнуліся да сваіх калегаў, якія страйкуюць.
Незалежны прафзвяз «Нафтану» пракаментаваў адпраўку штрэйкбрэхераў з Наваполацку на «Гродна-Азот» і падтрымаў гарадзенцаў у іх барацьбе, піша Telegram-канал «Баста!»
- Мы выказваем шчырую падтрымку работнікам «Гродна-Азоту», мы салідарныя з вамі ў барацьбе за агульныя правы на свабоду слова, свабоду выбару і магчымасць працаваць у бяспецы і без ціску.
Кожны з вас - унікальны спецыяліст, магчымасць эфектыўнай працы непадрыхтаванага чалавека на вашым абсталяванні вельмі сумнеўная. Больш за тое, няпрофільныя спецыялісты - штрэйкбрэхеры небяспечныя для прадпрыемства і нясуць пагрозу маёмасці, жыццю і здароўю работнікаў.
Ніводзін сябра незалежнага прафзвязу не паедзе на ваша прадпрыемства як штрэйкбрэхер.