Сяргей Дылеўскі: Паўнавартасны махавік забастовак можам запусціць на працягу 2-3 тыдняў
7- 4.11.2020, 19:53
- 44,039
Людзей, якія будуць страйкаваць ў адкрытую, будзе станавіцца больш.
У праграме «Честно говоря» на «Белсаце» разабралі слабыя і моцныя бакі забастовак. Чаму працоўныя не выйшлі масава страйкаваць? Які далейшы план датычна забастовак?
Народны ультыматум, абвешчаны Святланай Ціханоўскай, спрацаваў часткова. На дзяржаўных заводах да рашучых дзеянняў перайшлі толькі асобныя групы рабочых. Уражаннямі дзеліцца лідар страйкавага Менскага трактарнага завода Сяргей Дылеўскі:
«Калі была першая забастоўка на заводзе, дырэктар папрасіў выйсці чалавек 20 ад народа, сярод якіх быў і я. Ён пачаў казаць нейкую бязглуздзіцу, што палітычныя пытанні вырашаюцца за плотам. Мяне гэта абурыла».
Першая спроба зладзіць агульнанацыянальны страйк пасля прэзідэнцкіх выбараў у сярэдзіне жніўня хоць і была больш маштабнай, чым кастрычніцкая, але таксама захлынулася праз некалькі дзён.
«Калі мы будзем разумна падтрымліваць рабочых, інфармацыйна, фінансава, то людзей, якія будуць страйкаваць ў адкрытую, будзе станавіцца больш. Мой прагноз такі, што паўнавартасны махавік забастовак можам запусціць на працягу 2-3 тыдняў», - дадае Сяргей Дылеўскі.
Адзінкавыя забастоўкі-пратэсты адбываюцца на дзяржаўных прадпрыемствах рэгулярна. Майстар-падрыўнік «Беларуськалія» Аляксандр Курбан - адзін з тых гарнякоў, хто ў кастрычніку прыкаваў сябе ланцугом у шахце на глыбіні паўкіламетра і адмовіўся падымацца на паверхню.
«Кватэра гэтая бацькоўская, езджу я на аўтамабілі 2001 года. Калі хтосьці думае, што мы, працуючы ў шахце ў вельмі складаных умовах (я прапрацаваў у шахце 20 гадоў), грабём грошы рыдлёўкамі... Так, забойныя група атрымлівае. Але ў іх праца пякельная. Там 40 градусаў гарачыні, там няма паветра, там запыленасць. Шахцёр, які выходзіць на пенсію, жыве ў сярэднім 2-3 гады».