Беларуская каманда КВЗ: Беларусы памянялі надакучлівую пласцінку!
10- 4.11.2020, 21:07
- 55,131
Каманда КВЗ «Дзеці Цьюрынга» параўналі рэжым Сашы таракана з надакучлівай пласцінкай.
Беларуская каманда КВЗ «Дзеці Цьюрынга» на расейскім «Первом канале» распавяла пра пласцінку, якую самі выбралі і паставілі. У нейкі момант гэтая кружэлка, здавалася, стала неад'емнай часткай выступу, а потым загучала так гучна, што галасы беларусаў перасталі чуць.
Каманда прапанавала гледачам пабыць сведкамі гістарычнай падзеі - убачыць, як беларусы памянялі пласцінку.