18 лiстапада 2024, панядзелак, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БелАЭС здарылася НЗ

154
На БелАЭС здарылася НЗ
ФОТА: GETTY IMAGES

Першы блок Астравецкай АЭС перастаў выпрацоўваць магутнасць.

У панядзелак раніцай у сетцы з'явілася інфармацыя аб тым, што ў нядзелю першы блок Беларускай АЭС перастаў выпрацоўваць магутнасць, турбіна спыненая праз паломку трансфарматараў напружання. Цягам усяго панядзелка tut.by чакаў афіцыйнага каментара ад БелАЭС.

- Прычына прыпынення - выбухі некалькіх трансфарматараў напружання (яны прызначаныя для вымярэння напружання ў сілавых электрычных ланцугах) на адным з агрэгатаў, звязаных з генератарам. Фармальна нічога страшнага не адбылося, аналагічнае здарэнне здаралася на Ленінградскай АЭС, але расследаванне, аднаўленне схемы выдачы магутнасці і паўторная наладка зойме шмат часу, - напісала крыніца.

З яе інфармацыі, да вытворцы трансфарматараў будуць гарантыйныя прэтэнзіі. Але найбліжэйшым часам станцыя энэргію выпрацоўваць не будзе.

У канцы дня ў Мінэнэрга паведамілі, што на першым энэргаблоку Беларускай АЭС прадаўжаецца этап «Энэргетычны пуск». «Гэты этап прадугледжвае рэжымы працы энэргаблока на розных узроўнях магутнасці (да 500 МВт), а таксама праверку ўстойлівасці працы энэргасістэмы пры неаднаразовым яе паніжэнні».

- Падчас выпрабаванняў, якія праводзяцца, у адпаведнасці з праграмай гэтага этапу, выяўленая неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага вымяральнага абсталявання. Работы для замены гэтага абсталявання ажыццяўляюцца згодна з тэхналагічным рэгламентам. Цяпер на энэргаблоку праводзяцца выпрабаванні і працы ў адпаведнасці з этапнай праграмай. Усе тэхналагічныя сістэмы функцыянуюць у штатным рэжыме, - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у мінулую суботу Лукашэнка адкрыў БелАЭС у Астраўцы, даўшы дазвол на падвышэнне электрычнай магутнасці энэргаблока да 400 МВт у адпаведнасці з этапнай праграмай.

Гэта значыць, у суботу рэактар першага энэргаблока працаваў на магутнасці 40%. У адпаведнасці з праграмамі выпрабаванняў магутнасць энэргаблока павінна паэтапна падвышацца да праектнай - 1190 МВт. Увод у прамысловую эксплуатацыю першага энэргаблока плануецца ў першым квартале 2021 года.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках