22 снежня 2025, панядзелак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі яшчэ больш разагналася гадавая інфляцыя

3
У Беларусі яшчэ больш разагналася гадавая інфляцыя

Больш за ўсё за лістапад падаражэлі харчовыя тавары.

Гадавая інфляцыя ў Беларусі разагналася да 6,6% (лістапад да лістапада), паведамляе Белстат. Для параўнання: у кастрычніку гэты паказчык быў на ўзроўні 6,2%. Пры гэтым месячны рост коштаў у мінулым месяцы склаў 0,7%, а з пачатку года - 6,1%. Tut.by паглядзеў, што больш за ўсё падаражэла.

Больш за ўсё за лістапад падаражэлі харчовыя тавары - на 1% (з пачатку года - на 4,5%). Нехарчовыя тавары за лістапад сталі даражэйшымі на 0,4% (з пачатку года - на 7,7%), а платныя паслугі - на 0,5% (за 11 месяцаў - на 6,6%).

Пры гэтым гадавая інфляцыя (лістапад да лістапада) на нехарчовыя тавары склала 8,1%, платныя паслугі - на 7,4%, харчовыя тавары - на 5,1%.

На гэты год была запланаваная гадавая інфляцыя на ўзроўні 5% (снежань да снежня). Чыноўнікі ўжо кажуць пра тое, што добрым вынікам будзе, калі рост коштаў паводле вынікаў 2020-га будзе ў межах адназначнай лічбы (гэта значыць, да 10%).

Тым часам чыноўнікі і гандаль разбіраюцца, чаму паскорыўся рост коштаў некаторых сацыяльна значных тавараў, у тым ліку гародніны і круп, і як стрымаць іх далейшае падаражанне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках