Палітолаг: Лукашэнка неўзабаве перастане кіраваць у Беларусі
19- 22.12.2020, 8:32
- 58,659
Шанцы выратавацца для ўзурпатара зніжаюцца практычна да нуля.
Лукашэнка неўзабаве перастане кіраваць Беларуссю. Пра гэта выданню «Дейта» заявіў расейскі палітолаг Ілля Грашчанкоў.
«Беларускі кіраўнік выходзіць на фінішную прамую, але шанцы выратавацца зніжаюцца практычна да нуля», - мяркуе ён.
Экспэрт абвінаваціў Лукашэнку ў спробе арганізаваць трансфер улады такім чынам, што фактычна ён захавае яе, а таксама ў гатоўнасці выкарыстоўваць свае «традыцыйныя» метады абароны - душыць масавыя пратэсты пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі і вадамётаў.
Ён выказаў меркаванне, што Лукашэнка можа не паспець зрабіць рэальныя крокі ў пытанні інтэграцыі, якіх ад яго чакае Расея.
Таксама Грашчанкоў мяркуе, што Масква ўжо слаба верыць Лукашэнку, а той цягне з паглыбленнем інтэграцыі ў тым ліку таму, што расейскія кампаніі нясуць пагрозу для падкантрольных ягонай сям'і фірмаў.