15 снежня 2025, панядзелак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: З задавальненнем дачакаюся новай Беларусі

3
Станіслаў Шушкевіч: З задавальненнем дачакаюся новай Беларусі
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: KP.BY

Першы кіраўнік нашай краіны расказаў, як праходзіць самаізаляцыя праз COVID-19.

86-гадовы Станіслаў Шушкевіч знаходзіцца на самаізаляцыі і імкнецца засцерагчыся ад каранавірусу, піша kp.by.

– На жаль, «карона» дабралася да нашай сям'і, я сяджу ў глухой самаізаляцыі, – расказаў Станіслаў Станіслававіч журналістам праз тэлефон. – Спярша захварэў сын, ён зачапіў «карону» ў турме (Шушкевіч-малодшы апынуўся там на сутках пасля акцыі пратэсту – Рэд.), а Ірына, мая жонка, яго сустракала ў Жодзіна і, мабыць, ад яго падчапіла. А да гэтага яшчэ мая стрыечная сястра памерла ад каранавірусу. Вельмі спадзяюся, што я гэты вірус яшчэ не зачапіў. Мая сям'я зрабіла ўсё, каб не зачапіў. Я адзін цяпер жыву ў кватэры, жонка пераехала на час да сына.

Нагадаем, сын першага кіраўніка незалежнай Беларусі, якога завуць гэтак жа, як бацьку і дзеда – Станіслаў, трапіў у лістападзе на 10 сутак арышту за рэпост у сацсетцы Facebook. Пасля выхаду на волю ён расказаў, што COVID-19 пацвердзіўся у пяцёх чалавек, з якімі ён сядзеў у адной камеры.

– Сын перанёс каранавірус даволі лёгка, – кажа Станіслаў Шушкевіч-старэйшы. – А ў Ірыны тры дні трымалася тэмпература 38,9. Цяпер хвароба адступіла, хутка павінны скончыцца 20 дзён карантыну. Яна заходзіла да мяне сёння, прадукты прынесла. Спадзяюся, хутка вернецца дадому. Аналізы паказваюць, што і ў яе, і ў сына ёсць антыцелы.

– А як пачуваецеся?

– Я падупаў вельмі моцна. Пакуль жонка не захварэла і была за рулём, ездзілі на лецішча, там я сябе нядрэнна адчуваў. А цяпер дрэнна з нагой. Не вельмі хочацца скардзіцца на ўласнае здароўе, але я цяпер прывязаны да кватэры. Апошні раз даўно на вуліцу выходзіў, амаль месяц таму. Выйшаў на двор, прайшоўся і вярнуўся дадому. Узрост ужо... Я ўжо, дзякуй Богу, пажыў. Але не спяшаюся на той свет. З задавальненнем дачакаюся новай Беларусі. Калі не дачакаюся, дык мае дзеці дакладна дачакаюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках