15 снежня 2025, панядзелак, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агонія рэжыму

23
Агонія рэжыму
Фота: AP

Таракан здзяйсняе ўсё больш абсурдныя дзеянні.

Улады Беларусі сцвярджаюць, што нібыта ідэнтыфікавалі ўсіх удзельнікаў пратэстаў пачынаючы з 9 жніўня. Тым часам з панядзелка беларусы не могуць выязджаць з краіны без асаблівых на тое прычынаў, піша «Незалежная газета».

Пра тое, што МУС Беларусі стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, паведаміў у эфіры мясцовай тэлевізіі кіраўнік управы аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Купчэня. Яна папаўняецца за кошт ідэнтыфікацыі твараў на відэа, знятых сілавікамі падчас акцый пратэсту.

Мясцовыя назіральнікі выказалі здагадку, што магчымасць распазнаваць твары ўладам Беларусі падала ІТ-кампанія Synesis, якая займаецца сістэмамі відэааналітыкі. Гэтая здагадка стала прычынай уключэння кампаніі ў санкцыйны спіс ЕЗ.

Адначасова з абяцаннем ідэнтыфікаваць усіх улады пазбавілі беларусаў магчымасці пакінуць краіну паводле так званага гуманітарнага калідора. Гаворка ідзе пра магчымасць для тых, хто трапіў пад рэпрэсіі, з'ехаць у найбліжэйшыя краіны – Польшчу і Літву, нават не маючы візы.

З панядзелка, 21 снежня, выехаць з Беларусі можна толькі праз аэрапорт (дзе абавязкова спытаюцца і візу, і падставу на выезд), а для перасячэння мяжы наземным транспартам патрэбныя важкія падставы. Напрыклад, від на жыхарства ў іншай краіне або кантракт на працу.

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што пастанова ўладаў – гэта рэакцыя на расследаванні злачынстваў беларускіх сілавікоў, што пачаліся ў юрысдыкцыі іншых краінаў. Напрыклад, першы такі працэс стартаваў у Літве. Для ягонага пачатку неабходна, каб ахвяра злачынства знаходзілася на тэрыторыі той краіны, дзе яно будзе расследавацца. Закрыццё межаў ускладняе гэты працэс, хоць, вядома, не робіць яго немагчымым.

Цікава, што такія дзеянні ўладаў не выклікаюць песімізму з боку пратэстоўцаў. Ды і многія эксперты кажуць пра агонію рэжыму, нягледзячы на намеры Аляксандра Лукашэнкі трымаць абарону з апорай на сілавікоў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках