15 снежня 2025, панядзелак, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі завінавачанасць за энэрганосьбіты вымяраецца мільярдамі

7
У Беларусі завінавачанасць за энэрганосьбіты вымяраецца мільярдамі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА REUTERS

Найбольшыя завінавачанасці ў прадпрыемстваў-флагманаў Віцебскай і Гомельскай абласцей.

Для беларускіх прадпрыемстваў характэрны высокі ўзровень крэдыторкі за паліўна-энэргетычныя рэсурсы. Якія расклады ў гэтай запазычанасці назіраюцца ў 2020 годзе?

Інфармацыя пра стан разлікаў у буйных і сярэдніх прадпрыемстваў абнаўляецца кожны месяц, але з затрымкай адносна справаздачнага перыяду. Звычайна звесткі пра крэдыторку за паліўна-энэргетычныя рэсурсы выходзяць праз 1,5 месяцы. Гэта значыць, што ў снежні самай свежай статыстыкай з'яўляюцца звесткі на 1 лістапада, паведамляе banki24.by.

Дык вось, да 1 лістапада крэдыторка ў энэрганосьбітах склала 4,704 млрд BYN. Памер запазычанасці знізіўся да пачатку года на 3,5%. Ва ўсе іншыя гады пяцігодкі аб'ём крэдыторкі павялічваўся.

Падзенне крэдыторкі за паліўна-энэргетычныя рэсурсы звязанае з пагашэннем абавязальніцтваў у газе. Калі ў цэлым у эканоміцы памер абавязальніцтваў у кастрычніку скараціўся на 726,7 млн BYN, то ў сухапутным і трубаправодным транспарце – на 555,3 млн BYN.

Усяго за месяц крэдыторка сухапутнага і трубаправоднага транспарту паменшылася ў 3,4 разы – да 232,5 млн BYN. Аналагічнае буйное падзенне абавязальніцтваў адзначалася ў красавіку 2017 года, калі выплатай газавай пазыкі закончыўся папярэдні вуглевадародны канфлікт з Расеяй.

У геаграфічным разрэзе найбольшыя абавязальніцтвы прадпрыемстваў-флагманаў сканцэнтраваліся ў Віцебскай (1,204 BYN) і Гомельскай (1,308 BYN) абласцях.

У Менску буйныя і сярэднія кампаніі мелі крэдыторку ў аб'ёме 751,3 млн BYN. У астатніх абласцях памеры запазычанасці былі такія: Берасцейская – 241 млн BYN, Гарадзенская – 436,9 млн BYN, Менская – 453,5 млн BYN, Магілёўская – 309,8 млн BYN.

Сярод відаў дзейнасці безумоўным лідарам у памеры крэдыторкі за энэрганосьбіты стала прамысловасць – 3,037 млрд BYN на 1 лістапада. Унутры прамысловасці найбуйнейшыя абавязальніцтвы сабралі нафтаперапрацоўка і энэргетыка (1,1 млрд BYN), вытворцы неметалічных мінеральных прадуктаў (230,4 BYN) і металургія (214,4 млн BYN).

За межамі прамысловасці першыя месцы ў аб'ёме крэдыторкі занялі сельская гаспадарка (733,1 BYN), гандаль (462,2 млн BYN) і транспарт (328,4 BYN).

Для крэдыторкі за паліўна-энэргетычныя рэсурсы характэрны высокі ўзровень праблемнай запазычанасці з прамінулымі тэрмінамі выплаты. На 1 лістапада гэты ўзровень склаў 20,7%.

У грашовым выразе пратэрмінаваная крэдыторка дасягнула 972,8 млн BYN. У параўнанні з пачаткам года яна зменшылася на 5,4%. Гэтае зніжэнне тлумачыцца правядзеннем плацяжоў у газе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках