Невядомыя апаганілі габрэйскія могілкі ў Бабруйску
- 22.12.2020, 12:35
- 22,232
Сітуацыяй займаецца мясцовая супольнасць на чале з рабінам.
Невядомыя апаганілі габрэйскія могілкі ў Бабруйску. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку на старонцы Бабруйскай сінагогі яе рабін Шауль.
«Вось гэтага я не чакаў... Страшна думаць, што ў выходныя зламалі і скралі дзясяткі брамак і секцый плоту на габрэйскіх могілках. Сёння я гэта бачыў на габрэйскіх могілках у Бабруйску. Я вельмі прашу вас – калі магілы вашых блізкіх пацярпелі, звяртайцеся ў міліцыю, для таго каб хутка знайшлі гэтых бандытаў. А мы як грамадства думаем пра развязанне пытання».







