Чыноўнікі не хочуць адказваць за злачынствы Лукашэнкі
12- 22.12.2020, 12:43
- 30,741
На пасады ідуць толькі тыя, у каго ёсць цёмныя плямы ў біяграфіі?
Тры тыдні таму стала вядома, што Лукашэнка ніяк не мог вызначыцца з кіраўніком Мытнага камітэта. Учора ён пацвердзіў гэтую інфармацыю, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».
Цяпер засталося зразумець: гэта рэшткі розуму ці проста знайсці іншых кандыдатаў цяпер немагчыма днём з агнём? Ніхто не хоча адказваць за злачынствы...
UPD: Дарэчы, нават пры прызначэнні Арлоўскага (новы старшыня Мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі – рэд.) прагучалі словы пра тое, што давялося заплюшчыць вочы на некаторыя нюансы. Цяпер відавочна: каб атрымаць прызначэнне ў беларускай найвышэйшай наменклатуры, трэба мець цёмныя плямы ў біяграфіі.