15 снежня 2025, панядзелак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

82-гадовая пенсіянерка – суддзю: Бел-чырвона-белы – гэта родны сцяг

25
82-гадовая пенсіянерка – суддзю: Бел-чырвона-белы – гэта родны сцяг

Як у судзе Цэнтральнага раёна разглядалася справа Сафіі Мінько 1939 года нараджэння.

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна разглядалася справа Сафіі Мінько 1939 года нараджэння. Яна была затрыманая падчас маршу пенсіянераў 7 снежня і ў сувязі з «наўмысным выказваннем грамадска-палітычных настрояў» абвінавачвалася паводле часткі 1 артыкула 23.34. Цытаты з залы суда публікуе «Онлайнер».

– Грамадзянства Рэспублікі Беларусь? – пачаў працэс суддзя Дзмітрый Карсюк.

– Абавязкова.

– Адукацыя?

– 10.

– Сям'я?

– Унук, дачка і зяць. Дзед памёр 10 гадоў таму.

– Памер пенсіі?

– Блізу 450 рублёў.

– Вам тлумачацца правы...

– Няма ў нас правоў ніякіх.

Суддзя не звярнуў увагі і скончыў уступную прамову.

– Ці маеце хадайніцтвы?

– Што гэта такое?

– Нейкія просьбы да суда?

– Ой... Што ў вас прасіць? Я мяркую, што не-ві-на-ва-та-я ні ў чым.

З афіцыйнага пратакола: 7 снежня Сафія Мікалаеўна Мінько з 13-й да 13:15 «наўмысна парушыла вызначаны парадак правядзення вулічнага шэсця, актыўна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным арганізаваным масавым руху групы грамадзянаў колькасцю 50 чалавек па пешаходнай частцы вуліцаў і праспекта Незалежнасці без дазволу Менгарвыканкама з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў». Мінько рухалася з удзельнікамі шэсця і трымала ў руках бел-чырвона-белы сцяг.

– Зразумела?

– Я ўсё зразумела. Я ішла адна. Несла сцяг у руках – дзе мне яго было падзець? Не было ніякай калоны. Я не адмаўляюся, што ішла. Ад Круглай плошчы на 40-ы аўтобус.

– Для чаго ў вас быў сцяг?

– Таму што гэта родны сцяг. Гэта мой асабісты пратэст супраць самавольства.

– Вы згодны з тым, што хацелі выказаць свае грамадска-палітычныя настроі?

– Так, так! Ішла я адна.

– Ажыццяўлялі вы якія-небудзь дзеянні для таго, каб атрымаць дазвол на свой пратэст?

– Дзе? Якія? Паглядзіце на мой узрост. Што яшчэ дапоўніць? Я не баюся.

З боку сведак выступіў супрацоўнік міліцыі «Аляксандр Аляксандравіч». Праз скайп ён пацвердзіў, што Мінько рухалася ў групе. З 50 чалавек затрымалі 5, «колькі паспелі...».

Суддзя Карсюк, разгледзеўшы справу, пастанавіў – прызнаць Мінько вінаватай і змусіць да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе 10 б. в., або 270 рублёў.

Пастанова можа быць абскарджаная ў Менскім гарадскім судзе цягам 10 сутак.

– Зразумелая сутнасць пастановы?

– Раз вы вынеслі, то што тут разумець...

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках