15 снежня 2025, панядзелак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус высунуў жорсткія патрабаванні ўзурпатару

38
Беларус высунуў жорсткія патрабаванні ўзурпатару
ФОТА: УЛАДЗІМІР ЦВІРКА

Інакш народ мае права на паўстанне.

Грамадзянін Беларусі Валерый Гурскі апублікаваў у «Народнай волі» адкрыты ліст да ўзурпатара Лукашэнкі:

– Гэтыя словы Лукашэнка сказаў, можа, месяц таму. Але яны не выходзяць у мяне з галавы: «Нехта хоча, каб міліцыя і вайскоўцы сышлі з Менска? Гэтага не будзе».

Злавесная заява! Схамяніцеся! Колькі за апошнія месяцы праліта крыві, колькі мярзота пакалечыла людзей! Вы маеце намер на штыках трымаць уладу і надалей? Няўжо вам не зразумела: ні адзін дыктатар у свеце не перамог народ. Дык супакойцеся, не тапіце ў чалавечай крыві тую ж міліцыю і тых жа вайскоўцаў.

Пяты месяц людзі масава выходзяць на вуліцы для ўдзелу ў мірных пратэставых акцыях, выкліканых перш за ўсё тым, што вынікі выбараў былі відавочна сфальсіфікаваныя. Яшчэ ў старажытнасці было сказана: калі ўладар парушае закон, народ мае права на паўстанне. Пагадзіцеся, гэта цалкам адносіцца да сітуацыі, якая склалася ў нашай краіне.

Узурпаваўшы ўладу, вы падмялі і «парламент», і суды, і ўсю вертыкаль. Не сакрэт: на сяброў «выбарчых камісій» быў зроблены такі прэсінг, што вельмі многія не вытрымалі, намалявалі ў пратаколах тыя лічбы, якія ім прадыктавалі зверху. Гэта што, дэмакратыя? Гэта плявок у душу народа, які ён не стрываў і выйшаў на вуліцы і плошчы. А вы супраць сумленных, прыстойных людзей кінулі ўзброеных да зубоў амапаўцаў, сілавікоў іншых міліцэйскіх падраздзяленняў, вайскоўцаў. І кажаце, што яны не сыдуць з Менска, пакуль вы трымаеце ўладу.

Няўжо вы не бачыце, што ваша спадзяванне на ўціск грамадзянскага пратэсту даўно не апраўдалася. Гэта паказалі яшчэ жнівеньскія дні. Усе ведаюць, хто аддаў загад на зверскае збіццё людзей у ноч адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў і ў наступныя два дні. Пралілася кроў, загінуў чалавек, тысячы людзей атрымалі калецтвы. Здавалася б, трэба спыніць гвалт, шукаць мірныя шляхі ўрэгулявання канфлікту паміж грамадзянскай супольнасцю і ўладай. Але вы не пайшлі на гэта. Дык, можа, хоць цяпер зменіце сваю пастанову. Не даводзьце сітуацыю да апакаліпсісу.

Беларусы – мірныя людзі. Але яны ніколі не пагодзяцца з ганьбаю іх гонару і годнасці. У вачах пераважнай большасці грамадзянаў вы ўжо не прэзідэнт, у гэтым статусе вас не прызнаюць і ўсе краіны Еўрапейскага Звязу, ЗША, Вялікая Брытанія, Канада, многія іншыя дзяржавы. Ды ці варта на штыках трымаць уладу? Прыбярыце з Менска, усіх астатніх гарадоў сілавікоў, абвясціце пра свой сыход, хай урад разам з парламентам, шырокай грамадскасцю правядуць на дэмакратычнай аснове новыя прэзідэнцкія выбары – і ў краіне наступяць мір і спакой.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках