«Мы растапталі рэжым і скацілі яго ў такую яму, з якой ён не выберацца»
1- 22.12.2020, 14:17
- 19,113
Ідзе працэс, каб даціснуць рэжым.
– Чалавек вельмі схільны да пачуццяў, эмоцыяў і перажыванняў, – піша тэлеграм-каналу «Баста» чытач. – Я адмаўляюся разумець тых, хто паддаецца нудоце і кажа, што наша рэвалюцыя пацярпела паразу, мы нічога не дамагліся.
За чатыры месяцы пратэстаў мы растапталі ягоную легітымнасць, забілі Лукашэнку як палітыка, прымусілі рэжым шалець і скацілі яго ў такую яму, з якой ён не выберацца. Апошняя стадыя ўсіх дыктатураў – невыкананне законаў, якія яны самі прыдумалі і напісалі.
Вы думаеце, арышты, забойствы, катаванні, дзікія тэрміны за нейкія дробязі – гэта сіла. Не-а. Усё гэта паказвае выразна, на колькі мы аслабілі дыктатуру, як гэтым сволачам страшна. Яны спрабуюць сябе абараняць. Яны зламаныя і не ведаюць, што рабіць. У іх няма пачуцця ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Ім вельмі пашанцавала, што яны маюць справу з беларусамі.
Так што, дарагія мае, усведамляйце, што мы ўжо перамаглі. Ідзе працэс, каб даціснуць рэжым, пры ім заўсёды самыя жорсткія закалоты, цяжкія дні і маральныя ўзрушэнні. Жыве Беларусь!