15 снежня 2025, панядзелак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кішынёве фермеры аднавілі пратэст з патрабаваннем адстаўкі ўрада

1
У Кішынёве фермеры аднавілі пратэст з патрабаваннем адстаўкі ўрада

Яны пагражаюць блакаваць мяжу з Румыніяй.

У Кішынёве, сталіцы Малдовы, пасля трохдзённага перапынку аднавіўся пратэст фермераў з патрабаваннем адстаўкі ўрада і датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Як піша "Еўрапейская праўда", пра гэта паведамляюць NewsMaker і TV8.

На мінулым тыдні тры дні доўжылася блакада парламента. Да фермераў далучыліся таксама прадстаўнікі гатэльна-рэстараннага бізнэсу і транспартнікі, апошнія ёсць і сёння.

Спачатку патрабаваннямі пратэстоўцаў былі льготы і кампенсацыі ды тлумачэнне, чаму парламент спешна прыняў праект бюджэтна-падатковай палітыкі без уліку патрабаванняў аграрыяў.

Пасля дадаліся патрабаванні неадкладнай адстаўкі ўрада Ёна Кіку, роспуску парламента і датэрміновых парламенцкіх выбарах.

Напярэдадні адбылася сустрэча прадстаўнікоў мітынгоўцаў з міністрам сельскай гаспадаркі, але без канкрэтных вынікаў.

На плошчы Вялікага нацыянальнага сходу перад будынкам урада сабралася блізу 200 чалавек, патрабуючы, каб да іх на перамовы выйшлі прэм'ер і міністры эканомікі і сельскай гаспадаркі. Некаторыя фермеры прыбылі са сваімі трактарамі.

Мітынгоўцы таксама пагражаюць з дапамогай трактароў блакаваць фуры з прадуктамі на мяжы, якія ідуць з краіны ці ў краіну. Для гэтага яшчэ блізу 30 трактароў рушылі да пункта пропуску Леўшэнь, што на мяжы з Румыніяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках