15 снежня 2025, панядзелак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змяняюцца правілы размеркавання выпускнікоў

18
У Беларусі змяняюцца правілы размеркавання выпускнікоў

Апублікаваная новая пастанова.

На Нацыянальным прававым партале апублікаваная пастанова ўрада №737, якая змяняе правілы размеркавання выпускнікоў, піша tut.by. Якія ў ёй змяненні?

Дакумент уносіць змены ў пастанову савета міністраў ад 22 чэрвеня

2011 г. №821 «Аб некаторых пытаннях размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, вяртання затрачаных дзяржавай сродкаў на іх падрыхтоўку і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рабочых, службоўцаў».

Што мяняецца?

- Адпаведна з новай пастановай, кіраўнікі ўстаноў адукацыі абавязаныя не пазней чым за два месяцы да пачатку работы камiсii скласці спісы выпускнікоў, якіх павінны размеркаваць (у тым ліку выпускнікоў, якія не менш за палову тэрміну навучання вучыліся на дзённым і за кошт бюджэту);

- Першачарговае права выбару месцаў працы пры размеркаванні будзе ў выпускнікоў, уключаных у банк звестак адоранай моладзі і банк звестак таленавітай моладзі, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў памежнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, высокіх паказчыкаў у грамадскай рабоце, а таксама асобы з лiку ўказаных выпускнікоў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі і якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасці;

Пры гэтым выпускнікамі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, будуць уважацца студэнты, у якіх за ўвесь час навучання не менш за 50 адсоткаў адзнак 8 балаў і вышэй, а астатнія адзнакі - не ніжэйшыя за 6 балаў.

Дасягненнем высокіх паказчыкаў у грамадскай рабоце будзе ўважацца ўдзел у рабоце органаў самакіравання ўстановы адукацыі, моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, у спартовых спаборніцтвах, выставах, конкурсах прафесійнага майстэрства, тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, аглядах, алімпіядах, мастацкай і тэхнічнай творчасці; у арганізацыі і правядзенні грамадска значных мерапрыемстваў, акцый; у валанцёрскім і студатрадаўскім руху.

За высокія паказчыкі ў навукова-даследчай дзейнасці

будуць уважацца ўдзел у конкурсах навуковых (творчых) работ або конкурсах

тэхнічнай творчасці, алімпіядах у спецыяльнасці; удзел у навукова-практычных мерапрыемствах (семінарах, канферэнцыях), аўтарства (сцаўтарства) ў экспанатах навукова-тэхнічных, творчых выстаў і (або) ў матэрыялах, апублікаваных у навуковых, навукова-папулярных і вучэбных выданнях (уключаючы матэрыялы, падрыхтаваныя ў суаўтарстве); якія маюць іншыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці;

- Наймальнік абавязаны прыняць на працу прыбылага выпускніка ў дзень, наступны за датай яго прыбыцця, і ў месячны тэрмін з дня ўкладання працоўнай дамовы накіраваць ва ўстанову адукацыі пацверджанне таго, што малады спецыяліст прыбыў.

Калі на вайсковую службу па кантракце маладых спецыялістаў прымаюць воінскія часткі (органы памежнай службы), то яны павінны паведаміць аб гэтым установе адукацыі цягам 15 каляндарных дзён пісьмова.

Калі ў выпускніка ёсць права на самастойнае працаўладкаванне, то цягам двух гадоў пасля атрымання вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі (і аднаго года пасля ПТВ) ягоны працадаўца абавязаны ў месячны тэрмін з дня ўкладання працоўнай дамовы накіраваць пацвярджэнне прыбыцця ва ўстанову адукацыі.

Наймальнікі незалежна ад формы ўласнасці павінны: пры прыёме на працу выпускнікоў дзяржаўных устаноў адукацыі патрабаваць пасведчанне аб накiраваннi на работу або даведку аб самастойным працаўладкаваннi цягам двух гадоў пасля атрымання вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі і аднаго года - пасля атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну працы выпускніка, маладога спецыяліста працадаўцы цягам месяца павінны пісьмова паведамляць установе адукацыі, ці застаецца ён далей працаваць або звальняецца.

У тэрмін абавязковай работы па размеркаванні на пісьмовую заяву маладога спецыяліста залічваюцца перыяд вайсковай службы па прызыву, службы ў рэзерве ва Узброеных сілах, іншых войсках і воінскіх фармаваннях Рэспублікі Беларусь, перыяд знаходжання ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках