Еўрапол выкрыў нелегальны гандаль беларускімі цыгарэтамі ў Еўропе
26- 22.12.2020, 17:24
- 40,294
Канфіскавана больш за 67 мільёнаў цыгарэт.
Еўрапейская паліцэйская арганізацыя Еўрапол паведаміла, што выкрыла маштабную схему ў нелегальным гандлі цыгарэтамі, паведамляе «Радыё Свабода».
Цыгарэты траплялі на чорны рынак Еўразвязу і Вялікай Брытаніі кантрабандай - у выніку краіны гублялі мільёны еўраў падаткаў.
Еўрапол паведамляе пра такія вынікі аперацыі, праведзенай з 2 да 13 лістапада:
Затрымана 17 падазраваных.
Канфіскаваныя 67 мільёнаў цыгарэт і 2,6 тоны тытуню агульным коштам амаль 36 мільёнаў еўраў. 88% канфіскаваных цыгарэт было выраблена ў Беларусі.
У Літве было канфіскавана 28,75 млн цыгарэт, у Вялікай Брытаніі - 9 млн, у Польшчы - 6 млн, у Ірландыі - 3,5 млн, у Румыніі - 2,2 млн, у Латвіі - 740 тысяч, у Швэцыі - 500 тысяч, у Харватыі - 150 тысяч.
Канфіскавалі 10 аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды.