15 снежня 2025, панядзелак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканоміка ЗША рэкордна вырасла

6
Эканоміка ЗША рэкордна вырасла

Гэта рэкордны прырост за 70 гадоў.

Эканоміка ЗША ў трэцім квартале 2020 года вырасла на 33,4 адсотка ў гадавым вылічэнні, сведчаць звесткі Міністэрства гандлю краіны. Гэта рэкордны прырост за 70 гадоў, піша Reuters.

ВУП у ліпені-верасні павялічыўся на 3,3 адсоткі ў параўнанні з трыма папярэднімі месяцамі. Спажывецкія выдаткі падскочылі на 41 адсотак. У першым квартале гэтага года эканоміка краіны скарацілася на пяць адсоткаў, а ў другім квартале - на рэкордныя 31,4 адсотка.

Раней Кангрэс ЗША ўхваліў праект бюджэту на 2021 фінансавы год пасля шматмесячных спрэчак паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі. Бакам удалося дамовіцца аб прыняцці стымулюючых захадаў аб'ёмам 900 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках