15 снежня 2025, панядзелак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Кандрусевіч звернецца да беларусаў у дзень Раства Хрыстова

9
Мітрапаліт Кандрусевіч звернецца да беларусаў у дзень Раства Хрыстова
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ

Зварот не пакажуць па БТ.

У дзень Раства Хрыстова, 25 снежня, спецыяльнага звароту каталіцкіх біскупаў на беларускай тэлевізіі не будзе.

Як распавёў «Белсату» генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Юрый Касабуцкі, цяпер акурат рыхтуецца прамова:

«Наш мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч размесціць свой відэазварот на сайце catholic.by. Сёлета ён выкажа свае пастарскія віншаванні для нас онлайн».

Аднак мы ўбачым на тэлевізіі ўключэнні з розных месцаў, дзе будзе праходзіць святочная імша.

«На Цэнтральнай тэлевізіі адбудзецца трансляцыя Святой Імшы з Магілёўскай катэдры. Будзе ўключэнне з Ватыкана, з катэдры Святога Пятра ў Рыме і прамова Папы Рымскага на плошчы Святога Пятра», - адзначыў Юрый Касабуцкі.

22 снежня стала вядома, што Папа Рымскі Францішак перадаў ліст Лукашэнку з просьбай развязаць сітуацыю з Тадэвушам Кандрусевічам.

Юрый Касабуцкі адзначыў, што прадаўжаюцца перамовы аб вяртанні мітрапаліта на радзіму: «Стала ўжываюцца нейкія захады. Аднак мы разумеем, што ўсё ў руках Божых. Таму мы спадзяемся, што ў пэўны момант наш мітрапаліт вернецца і будзе тут з намі. Мы молімся і маем моцную надзею, давяраем гэтую справу Богу».

На сёння Тадэвуш Кандрусевіч застаецца ў Сакулцы каля беларуска-польскай мяжы. Мясцовы біскуп даў Кандрусевічу памяшканне.

«Мы ўвесь час з ім у кантакце. Ён адчувае сябе добра, але ўсёй душой прагне вярнуцца ў Беларусь, да свайго народу. Гэта такая псіхалагічная пакута, рана. Мы адчуваем, што такая пакута, такая ахвяра была патрэбная», - адзначыў біскуп Юрый Касабуцкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках