15 снежня 2025, панядзелак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі прыйшлі да журналістаў па ўсёй Беларусі

11
Сілавікі прыйшлі да журналістаў па ўсёй Беларусі
ФОТА: OFFICELIFE.MEDIA

Таракан баіцца праўды.

Драгічынскі карэспандэнт сайта «Першы рэгіён» Сяргей Гардзіевіч перастаў выходзіць на сувязь удзень 22 снежня. А прыкладна а 14:30 ягонай жонцы патэлефанавалі са Следчага камітэта. Следчы паведаміў, што Гардзіевіч затрыманы на 72 гадзіны, паведамляе euroradio.fm.

Святлана Гардзіевіч таксама распавяла, што супрацоўнік Следчага камітэта патлумачыў, што затрыманне звязанае са справай аб абразе Аляксандра Лукашэнкі. Па ёй цяпер ідзе праверка.

Таксама міліцыянты сёння прыйшлі да віцебскіх журналістаў Змітра Казакевіча і Вячаслава Лазарава. У абодвух прайшоў ператрус, у Казакевіча сілавікі забралі ноўтбук і флэшку.

У Менску 22 снежня праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў Press Club Belarus. Невядомыя сілавікі прыйшлі ў офіс установы, да яе праграмнай дырэктаркі Алы Шарко, да дырэктара «Акадэміі прэс-клуба» Сяргея Якупава. А супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК затрымалі заснавальніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую і правялі ператрус у яе кватэры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках