15 снежня 2025, панядзелак, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я ўзняў рукі і адыходзіў: яны стралялі ў твар»

17
«Я ўзняў рукі і адыходзіў: яны стралялі ў твар»
ФОТА: КАДРЫ З ВІДЭА

Карнікі пакінулі жыхара Баранавічаў без зроку.

Алег пацярпеў падчас паслявыбарчых пратэстаў у Баранавічах. Гумавая куля зачапіла вока хлопца так, што медыкам не ўдалося вярнуць яму зрок.

«У гэты дзень, 9 жніўня, у нашым горадзе ўжывалі ўсё: гумовыя кулі, святлошумавыя гранаты, вадамёт, слёзатачывы газ, усё гэта было. Натоўп не збіраўся прымяняць нейкі гвалт супраць праваахоўных органаў. Каб прадэманстраваць мір, адзін з хлопцаў падняў рукі і стаў на калені. А з боку сілавікоў... Яны падагналі вадамёт», - успамінае гэты вечар пацярпелы ад спецсродкаў Алег.

Перад сілавікамі Алег таксама падняў рукі і адступіў, а яму стрэлілі ў твар.

Нават у Празе спецыялісты не змаглі аднавіць зрок. Алег - фатограф.

Працяг - у відэа «Белсату».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках