ЗША ўвялі санкцыі супраць Цэнтральнага банка Сірыі
2- 22.12.2020, 20:21
- 16,887
Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
Улады ЗША ўвялі санкцыі супраць Цэнтральнага банка Сірыі. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
Як тлумачыцца ў каментары ведамства, захады былі прынятыя ў сувязі з тым, што Цэнтрабанк САР «мае цесныя сувязі з Іранам і з'яўляецца неад'емнай часткай высілкаў Дамаска ў павелічэнні дзяржаўных даходаў і падтрыманні сірыйскай валюты».
Таксама абмежаванні ўводзяцца супраць дзевяці камерцыйных кампаній. Сярод іх кампаніі вытворчасці бетону, пластыка, транспартная кампанія і іншыя.
Таксама ведамства ўнесла ў чорны спіс чатырох чалавек, якія маюць падданства Вялікабрытаніі і сірыйскае грамадзянства. Сярод іх - высокапастаўленая супрацоўніца адміністрацыі прэзідэнта Сірыі Ліна аль-Кінае (Lina Mohammed Nazir al-Kinayeh) і сябра сірыйскага парламента Махамед Масуці (Mohammed Hammam Mohammed Adnan Masouti), аднак раней супраць іх уводзіліся санкцыі паводле іншых артыкулаў.
У канцы ліпеня ЗША абвясцілі пра пашырэнне санкцый супраць Сірыі. У спіс фізічных асоб, якім забаронены ўезд у Злучаныя Штаты, увайшлі сын прэзідэнта Сірыі Хафез Асад і яго стрыечны брат Зухаір Таўфік Асад.
У верасні ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу грамадзян Сірыі і 13 сірыйскіх арганізацый, у тым ліку Міністэрства турызму. Тады пад санкцыі таксама патрапілі некалькі турыстычных і будаўнічых кампаній. У чорны спіс унесены шэсць грамадзян Сірыі - жыхары Дамаска, Тартуса і Латакіі. Сярод іх камандуючы пятым корпусам сірыйскай арміі Мілад Джадзід.