3 траўня 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі самыя частыя ўскладненні COVID-19

Навукоўцы назвалі самыя частыя ўскладненні COVID-19

Навукоўцы прааналізавалі звесткі больш чым 70 тысяч людзей з COVID-19.

Навукоўцы вызначылі шэраг ускладненняў, якія звязваюць з COVID-19. Аналіз яны апублікавалі ў часопісе Canadian Medical Association Journal у аўторак, 29 снежня.

Між іншым, даследчыкі хацелі пацвердзіць, якія з раней апісаных ускладненняў маюць найбольш моцную сувязь з COVID-19, а якія ўяўляюць найбольшую рызыку. Навукоўцы прааналізавалі звесткі больш чым 70 тысяч людзей з COVID-19 у ЗША, каб даведацца, якія ўскладненні ўзнікаюць часцей за ўсё.

Мацней за ўсё з COVID-19 звязаныя:

захворванні дыхальнай сістэмы (пнеўманія, востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром, вострая інфекцыя ніжніх дыхальных шляхоў, дыхальная недастатковасць, пнеўматоракс)

сістэмы кровазвароту (прыпынак сэрца, востры міякардыт, гематалагічныя парушэнні, напрыклад парушэнне згусання крыві)

нырачныя парушэнні (вострая хвароба нырак)

парушэнне нюху і смаку.

Пры гэтым моцная сувязь не азначае, што гэтыя станы з'яўляюцца найбольш распаўсюджанымі. Так, сярод найбольш частых ускладненняў COVID-19:

пнеўманія, якой хварэюць блізу 27,6% ад усіх людзей з COVID-19 і ў 81% пацыентаў у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, дыхальная недастатковасць, якую назіралі ў 22,6% ад усіх людзей з COVID-19 і ў 75,3% пацыентаў у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі,

вострая хвароба нырак, якую мелі блізу 11,8% ад усіх хворых і 50,7% пацыентаў у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі,

сэпсіс, які быў у 10,4% ад усіх і ў 54,1% пацыентаў у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Нарэшце, сярод ускладненняў з найбольш высокай рызыкай значацца вірусная пнеўманія, дыхальная недастатковасць, сэпсіс, вострая хвароба нырак, востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром.

У той жа час аналіз не пацвердзіў папярэднія здагадкі аб тым, што COVID-19 значна павялічвае рызыка інсульту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках