12 траўня 2024, Нядзеля, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд на Зямлі

4
Зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд на Зямлі

Спецыялісты правялі аналіз тэмпературы паветра і паверхні Зямлі.

Лістапад 2020 года стаў у Еўропе самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Службы змянення клімату Copernicus (C3S), якія правялі аналіз тэмпературы паветра і паверхні Зямлі. Пра новы тэмпературны рэкорд паведамляецца ў прэс-рэлізе на Phys.org.

Мінулы лістапад быў на 0,8 градуса Цэльсія цяплейшы, чым у сярэднім за перыяд з 1981 да 2010 года, а таксама на 0,1 градуса перасягнуў папярэдні рэкорд. Для Еўропы восень была на 1,9 градуса цяплей за сярэдняе значэнне і на 0,4 градуса цяплей за восень 2006 года, якая ўважалася максімальна гарачай. Са слоў навукоўцаў, зафіксаваныя звесткі адпавядаюць доўгатэрміновай тэндэнцыі пацяплення.

У C3S заявілі, што па сканчэнні апошняга месяца стане зразумела, ці будзе ўвесь 2020 год такім жа цёплым, як і 2016 год. Пакуль глабальныя тэмпературы павялічыліся на адзін градус, аднак гэта ўжо выклікала ўзмацненне стыхійных бедстваў па ўсёй планеце, уключаючы лясныя пажары і трапічныя штармы. Акрамя таго, зафіксавана знікненне марскога лёду ў Карскім моры, а таксама памяншэнне плошчы ледзянога покрыва ва ўсёй Арктыцы, якая награваецца хутчэй, чым іншыя рэгіёны Зямлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках