3 траўня 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон: Палякі павінны быць упэўненыя, што Еўропа іх абароніць

6
Макрон: Палякі павінны быць упэўненыя, што Еўропа іх абароніць
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Прэзідэнт Францыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы заявіў, што выступае за ўмацаванне NATO.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пасля сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Варшаве 3 лютага заявіў, што пазіцыі Францыі і Польшчы ў дачыненні да NATO памылкова ўспрымаюцца як супрацьлеглыя, паведамляе «Польское радио».

Ён падкрэсліў, што Францыя выступае за ўмацаванне альянсу: «Я глыбока перакананы ў тым, што нам неабходна павялічыць выдаткі NATO на абарону, як гэта робіць Францыя, і ўмацаваць стратэгічную і аператыўную каардынацыю. Гэта еўрапейская абарона. Мы павінны быць надзейнымі партнёрамі. Я з нецярпеннем чакаю таго дня, калі кожны паляк зможа сказаць: «Калі хтосьці нападзе на нас, Еўропа нас абароніць».

Прэзідэнт Францыі заявіў, што Францыя не прарасейская і не антырасейская, а праеўрапейская. Ён падкрэсліў, што ў інтарэсах бяспекі Еўропы ўсталяваць палітычны дыялог з Расеяй: «Гэты дыялог, хоць і складаны, з'яўляецца перадумовай прагрэсу ва Украіне».

Эмануэль Макрон закрануў 75-ю гадавіну вызвалення нацысцкага канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў» і заявы прэзідэнта Расеі Пуціна, які абвінаваціў Польшчу ў развязванні Другой сусветнай вайны і Халакосце: «Я абараняю Польшчу і палякаў з усіх сіл перад тварам недапушчальных замахаў на агульную памяць па гэтай тэме. Нам усім трэба глядзець гісторыі ў твар».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў, што пасля выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага звязу роля Францыі ў супольнасці ўзрастае.

Эмануэль Макрон запрасіў Анджэя Дуду ў якасці ганаровага госця на святкаванне Нацыянальнага дня Францыі 14 ліпеня.

Прэзідэнт Польшчы запрасіў кіраўніка Францыі ў якасці ганаровага госця на святкаванне 100-годдзя Варшаўскай бітвы ў жніўні 2020 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках